24.10.15

Ура! Канікулы!
Канікулы - час адпачынку ад урокаў і дамашніх заданняў, але і свой вольны час трэба праводзіць з карысцю. Прапаную Вам у час канікул адкласці далей тэлефон, выключыць камп'ютарную гульню і ўзяць ў рукі кнігу. Прачытайце, калі ласка, рэкамендаваныя творы і падзяліцеся з усімі сваёй радасцю! Праходзім па спасылцы, на сцікерах пішам назву твора і аўтара. Не забывайце напісаць сваё імя. 

1.10.15


Беларусы аднымі з першых у Еўропе , яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе , дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520- х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны « Малая падарожная кніжыца » і Апостал . Рэнесансныя выдання Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку , своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі , шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.